СЯДЗІБА "ПАЛЕСКІЯ ТРАДЫЦЫІ" на Палессі Беларусі (Кобрын)

Фальковыя спатканні на Заходнім Палессі

foto: agrosyadziba na palessi Аграсядзіба Пятра і Ніны Главацкіх "Палескія традыцыі" - сяло Андронава, Кобрынскі р-н, Брэсцкая вобл. Беларусі.

"Палеская гасціна" за сталом Главацкіх: дэгустацыі палескіх прысмакаў і напояў, застольныя традыцыйныя спевы, танцы і гульні, фэст традыцыйнай культуры Палесся...

2011 паспяхова прайшоў першы пілотны фестываль, прысвечаны спеўнай культуры Заходняга Палесся.

Арганізатарам удалося зрабіць усё што планавалі. Нечакана для нас саміх да ідэі такіх фолькавых спатканняў усе запрошаныя паставіліся вельмі зацікаўлена і сабраліся ў гэты дзень.

Свята пачалося з гуку пастушага рогу і традыцыйных спеваў на Юр’ю, калі выганялі кароў на выганы. Першымі Юр’еўскую песьню заспявалі дзяўчаты з гуртоў Горынь і Гуда. Далей гаспадыня аграсядзібы "Палескія традыцыі" звярнулася да прысутных с віншаваннем з нагоды свята, падкрэсліла як важныя тыя людзі, якія дагэтуль трымаюць кроў, дзякуючы каторым турысты сядзібы адчуваюць вясковы смак адпачынку. Даяркам-суседкам Ніна Главацкая падарыла па дойнаму вядзерцу, фартуху, а іх дзеткам па дудачцы – як будучым пастушкам.

Пасля гэтага пачаліся калейныя выступы палескіх гуртоў з сёл Лытвынкы, Болота, Радостово і мінскіх гасцей – гуртоў Гуда, Горынь, Рада. Часам, усё перамешвалася і людзі не дзяліліся на гледачоў і выканаўцаў, а песьні, вядомыя ўсім – усімі ж разам і спяваліся. Гучалі рэгіянальныя спевы, абрадныя і лірычныя спевы з іншых раёнаў Беларусі, а таксама ўкраінскія, польскія і рускія песьні, якія праз сваю прыгажосць і арыгінальнасць ўвайшлі ў народную традыцыю края. Цікавым быў паказ пераемнасці спеўнай традыцыі, калі па чарзе спявалі пакаленні: якім больш за 80 гадоў, потым тым, каму па 40, па 30 і скончылася ўсё дзеткамі па 7-8 гадоў.

Потым праз юр’еўскі карагод і госці і турысты перайшлі ў танцы… здавалася, што час вярнуўся гадоў на 40 назад: гралі гармонік, скрыпка, дудкі, біў барабан, маладыя пары ў ботах і чаравіках адбівалі на дошках гарачы рытм полькі, лявоніхі і гапака, спявалі прыпеўкі і мясцовыя вытрындычкы, пажылыя жанчыны, апершыся на кіёчкі назіралі і між сабой абмяркоўвалі танцораў, як мянькі круціліся дзеці, якім усё было цікава, два пастухі выйшлі на адкрытае месца і ў такт да дуды пачалі стралляць пугамі… а потым усе селі за багаты стол Главацкіх і пачалася ГОСТЫНА … з малітвы Ойча Наш… потым зноў гучалі спевы, размовы, словы радасці і падзякі… на тварах ўсмешкі і слёзы шчасця ад таго што адбываецца… І як колісь гучала шырокая, як палёт бусла, палеская песня якую ўжо спявалі не асобны гурт, але людзі – 20, 30, 40 чалавек разам! Старыя і маладыя, у вышываных кашулях мужчыны, жанчыны, дзеці – усе сталі нечым адным на гэты час, адной справай, адным перажываннем, адной душой, адным народам…

Арганізатары выказваюць вялікую падзяку і нізка кланяюцца да ўсіх удзельнікаў ГОСТЫНЫ, якая была ў сяле Андронава, Кобранскага р-на Брэсцкай вобласці і зычаць усім МНОГАЕ ЛЕТА!

Аўтары і арганізатары праекту: Ніна Главацкая і Васіль Грынь

Агросядзіба "Палескія традыцыі"

Сядзіба "Палескія традыцыі" знаходзіцца ў Кобрынскім раёне, у 1 км ад раённага цэнтра. Агульная плошча ўчастка 0,37 га. Дом - двухпавярховы з выгодамі: 4 вялікія пакоі на другім паверсе і прасторнае фае. На першым паверсе - сталовая, кухня з рускай печкай. У меню ўключаюцца стравы беларускай кухні, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах. Прадукты харчавання на 90% уласнай вытворчасці. Гаспадары пякуць свой хлеб, пірагі. Турыстаў пачастуюць дарамі прыроды Палесся. Можна пакатацца на арэлях, арганізаваць пікнік з прыгатаванне страў на вогнішчы.

Маецца памяшканне для правядзення юбілеяў, вяселляў і іншых мерапрыемстваў па традыцыях беларускага Палесся. У сядзібе ёсць хатнія жывёлы: свінні, куры, сабакі, каты.

Гаспадыняю сядзібы "Палескія традыцыі" сабраны калекцыя сапраўдных палесскіх касцюмаў, уладкоўваюцца фальклорныя вечара і праводзяцца вяселля па беларускім абрадам.

Турыстам таксама прапануюцца спецыяльныя праграмы святкавання.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшую аграсядзібу ў намінацыі "За захаванне звычаяў і традыцый" гаспадыня аграсядзібы "Палескія традыцыі" заняла першае месца.

Месцазнаходжанне: Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Андронава, вул. Цэнтральная 15.

Тэлефон: +375 292219155 (Ніна Мікіцічна), e-mail: hryn@anitex.by, оfficе@ррроlеsiе.соm.

Тема: агросадиби в Білорусі, Кобрин, садиба "Поліські традиції"

ЗНАЙТИ ЧИ СКАЧАТЬ ПОДІБНУ ІНФОРМАЦІЮ, ФОТО:



2 comments:

Das сказав...

прикольно!! молодці білоруси.. А як туди з Луцька доїхать можно?

Анонім сказав...

ага в лапи лукашенку давай їдь

Дописати коментар

 
 
 

Як називають Полісся?

Поліщуки часто кажуть Полісьсе чи Палесьсе, східні слов'яни та казахи звуть Палессе, Полесье. Словаки та норвежці називають Polesie, чехи - Polesí, південні слов'яни - Polissja чи Полесие, Полесия, Полесје. Литовці іменують Polesė. Німці й шведи звуть Polesien, голандці - Polesië, латиши Poļesje, французи - Polésie. Англійці, італійці, іспанці, фіни - Polesia, рідше Polissia. Норвежці та естонці кажуть Polesje, греки Πολεσία, деякі євреї - פּאָלעסיע, вірмени Պոլեսիե, тайці โปเลเซีย, японці ポリーシャ, корейці 폴레시아, ті, кого найбільше звуть 中文, а турки як завжди - Polesiye.

Екскурсійні тури

Праліси Поліського заповідника | Містичне Камінне село | Чернігів незвичайний | Поліська вузькоколійка "Кукушка"

ВАШІ СТАТТІ

Ви живете на Поліссі чи маєте цікаві матеріали з історії поліського краю? ІЦ Полісся шукає регіональних дописувачів: студентів і журналістів, краєзнавців, істориків, усіх, хто бажає опублікувати свої авторські матеріали - новини, розвідки, дослідження. Особливо розшукуються небайдужі автори у містах: Рівне, Чернігів, Малин, Сарни, Ковель, Ніжин. Зголошуйтесь: icpolissya@gmail.com
 
Copyright © 2009-2022 ІЦ Полісся